Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці зніжэння цаны на расійскую нафту ў выпадку дамоўленасці з Расіяй. Аб гэтым ён паведаміў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, у час рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласц.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дамоўленасці ў Маскве развязалі цэлы вузел праблем ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй. У той жа час ён падкрэсліў, што наперадзе вырашэнне яшчэ шэрагу пытанняў, выгадных для Беларусі.

Ён нагадаў, што Беларусі расійскі прыродны газ будзе абыходзіцца танней з продажам другой палавіны «Белтрансгаза». Паводле слоў Лукашэнкі, гэта было патрабаванне беларускага боку. «Расіяне за 50 працэнтаў „Белтрансгаза“ пайшлі на ўсе нашы ўмовы», — сказаў ён. Акрамя таго, Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Расія выдзеліла Беларусі крэдыт да $10 млрд. на будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?