08.02.2007 / 21:53

У Кобрыне будуецца храм у гонар Суворава 29

У далейшых плянах мясцовых энтузіястаў – узьвядзеньне Сувораўскага ваенна-гістарычнага комплексу, аналягаў якому няма нават у Расеі.

У Кобрыне (Берасьцейская вобласьць) завершылася закладка фундамэнту пад будаўніцтва праваслаўнага Храма-помніка (агульная плошча – 1 200 квадратных мэтраў) у гонар расейскага палкаводца, генэралісімуса Аляксандра Суворава.

Ініцыятары акцыі па ўзьвядзеньні храму – мясцовы сьвятар Мікалай Лукашык і старшыня апякунчага савета па будаўніцтве храма Мікалай Кожух. Збор грошай ажыцьцяўляецца за кошт як бюджэтных, так і "пазабюджэтных сродкаў", а таксама ахвяраваньняў ад прадпрымальнікаў і насельніцтва, прыбытку ад лятарэі "Пабудуем наш храм разам". За кошт гэтых адлічэньняў удалося ня толькі закласьці фундамэнт, але і пабудаваць частку сьценаў.

У інтэрвію газэце "Союз" Мікалай Лукашык падкрэсьліў: "Пасьля уводу ў эксплуатацыю храма-помніка аўтаматычна адчыняецца магчымасьць стварэньня Сувораўскага ваенна-гістарычнага комплексу, аналягаў якому няма нават у Расеі".

Зазначаецца, што на ўнутраных сьценах храма-помніка абавязкова будуць высечаныя імёны жыхароў Кобрына, якія "загінулі пад час абароны Айчыны за тры апошнія стагодзьдзі, а таксама ўшанаваныя імёны добраахвотных ахвярадаўцаў, што аказалі дапамогу пры будаўніцтве храму".

Патрыях Маскоўскі і ўсёй Расеі Аляксей ІІ ужо даў блаславеньне фонду "За сохранение духовного наследия" на аказаньне матэрыяльнай дапамогі ў будаўніцтве Сувораўскага храма-помніка.

Падрабязьней чытайце па гэтай спасылцы.

Фотаздымак помніка А. Сувораву ў Кобрыне з сайту globus.tut.by

Ул.інф.

0
rotten-christ / Адказаць
08.02.2007 / 10:46
Маразм якi. Храм забойцы беларусау. А iмены Монiча, Мiкулы, Касцюшка, Ясiнскага, Вiтушка там будуць?
0
Uladzimir / Адказаць
08.02.2007 / 11:38
Засталося узвесцi храм y гонар Гiтлера
0
Людажэр / Адказаць
08.02.2007 / 12:27
Цi Ваньке крываваму ... Фэйс улады.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру