Відэа «Комсомольской правды в Беларуси»

У Беларусі прайшло праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне-2012». ЗЗапісы фрагментаў выступаў трапілі ў сеціва. Сярод канкурсантаў, што трапілі ў гэты ролік, толькі адна спявачка выконвае песню па-беларуску. Большасць спявае па-руску, або англійску.

Па выніках праслухоўвання мусілі адабраць 15 удзельнікаў паўфіналу, які адбудзецца 21 снежня і будзе транслявацца ў прамым эфіры на канале Беларусь-1. Згодна з правіламі, у фінал пройдуць не больш чым пяць чалавек. І ў паўфінале, і ў фінале пераможцы будуць вызначацца шляхам падсумавання вынікаў галасавання гледачоў і галасавання журы. Фінал «ЕўраФэста» пройдзе ў другой палове студзеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?