3 снежня ў Ерэване пройдзе фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2011». Прамая трансляцыя конкурсу адбудзецца 3 снежня ў 21.30 на тэлеканале «Беларусь 1» і спадарожнікавым канале «Беларусь-ТВ».

Беларусь прадставіць 13-гадовая Лідзія Заблоцкая з Магілёва з кампазіцыяй «Анёлы дабра». У ёй —

просьба да анёлаў, каб яны абаранялі кожнага чалавека, Беларусь і ўвесь свет.
Прадстаўніца Беларусі выступіць дзясятай. На сцэну разам з салісткай выйдуць двое юных скрыпачоў — Філіп Салата і Насця Маляваная. Каментаваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Кур’ян. Балы, якія будуць прысуджаны канкурсантам ад Беларусі, аб’явіць вучаніца 8-га класа мінскай лінгвістычнай гімназіі-каледжа № 24 Ганна Кавалёва.

Як паведамілі у прэс-службе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, з 27 лістапада беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Арменіі.

Усяго сёлета ў дзіцячым «Еўрабачанні» возьмуць удзел юныя выканаўцы з 13 краін.
Шоу пройдзе ў спартыўна-канцэртным комплексе імя Карэна Дземірчана «Амалір». Вядучыя — Гаар Гаспаран і Авет Барсегян. Адкрые конкурс выступленне Расіі. Затым выступяць выканаўцы з Латвіі і Малдовы. Прадстаўнік Арменіі праспявае чацвёртым, пад нумарам пяць выступіць Балгарыя, шэсць — Літва, сем -Украіна, восем — Македонія, дзевяць — Нідэрланды, дзесяць — Беларусь, адзінаццаць — Швецыя, дванаццаць — Грузія. Завершыць выступленні ўдзельнікаў Бельгія.

Прадстаўніца Беларусі была адабраная па выніках галасавання журы і гледачоў пры правядзенні рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Песня для «Еўрабачання», які арганізоўвала Белтэлерадыёкампанія.

Як паведамляецца на яе сайце,

Лідзія Заблоцкая ўпершыню выйшла на сцэну ва ўзросце 4 гадоў і з таго часу паспяхова ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах.
У 2010 годзе яна паспрабавала свае сілы ў нацыянальным адборачным туры «Песня для «Еўрабачання» і заняла чацвёртае месца, а праз год паднялася на першую ступеньку.

Лідзія паспяхова сумяшчае вучобу ў 8-м класе гімназіі з ігрой на фартэпіяна і заняткамі вакалам у студыі «Натхненне». Творчыя памкненні дзяўчынкі падтрымлівае яе сям’я, у Лідзіі ёсць малодшыя брат і сястра — двайняты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?