13-гадовая Лідзія Заблоцкая з Магілёва з кампазіцыяй «Анёлы дабра» заняла трэцяе месца на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2011» у Ерэване.

Прадстаўніца Беларусі атрымала 99 балаў.
Столькі ж на рахунку Кацярыны Рябовой з Расіі («Ромео і Джульета»).

Перамогу ў конкурсе атрымаў грузінскі ансамбль Candy («Candy Music) — 108 балаў, на другім месцы спявачка з Галандыі Рэйчэл («Teenager») — 103.

Заблоцкая атрымала па 12 балаў ад Расіі, Малдовы і Украіны,
па 8 — ад Арменіі, Літвы, Галандыі і Грузіі, 7 — ад Латвіі, 4 — ад Балгарыі, па 3 — ад Македоніі і Швецыі, 2 — ад Бельгіі і яшчэ 12 у якасці бонуса нароўні з усімі ўдзельнікамі конкурсу.

Беларусь аддала 1 бал Бельгіі, 2 — Украіне, 3 — Македоніі, 4 — Літве, 5 — Арменіі, 6 — Балгарыі, 7 — Расіі, 8 — Малдове, 10 — Галандыі, 12 — Грузіі.

Усяго ў «Еўрабачанні-2011» удзельнічалі выканаўцы з 13 краін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?