33 чалавекі загінулі і каля дзесяці атрымалі траўмы ў выніку аўтакатастрофы на паўночным усходзе Бразіліі.
Няшчасны выпадак адбыўся ў суботу рана раніцай па мясцовым часе каля горада Мілагрэс у штаце Бахія.
Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, сутыкнуліся грузавік і аўтобус, які перавозіў зборшчыкаў цукровага трыснягу з аднаго штата ў іншы.
Паліцыя вядзе расследаванне. Па папярэдняй версіі, грузавы аўтамабіль страціў кіраванне і сутыкнуўся з аўтобусам.
Аднак відавочцы сцвярджаюць, што катастрофе папярэднічала яшчэ адно сутыкненне: па іх словах, трэці транспартны сродак ўдарыў аўтобус, і толькі пасля гэтага ён урэзаўся ў грузавік.
0
0
0
0
0
0