Праект «БелЯма» дзейнічае ў Беларусі трошкі больш за месяц. Нагадаем, што ён акумулюе інфармацыю пра пра дэфекты дарожнага пакрыцця ў краіне. Сайт прадугледжвае актыўны ўдзел неабыякавых грамадзянаў з аказаннем ім прававой дапамогі.

За гэты час на сайт было запампавана 168 фотаздымкаў дарожных дэфектаў з усёй Беларусі. На дадзены момант у ДАІ знаходзяцца 46 заяваў неабыякавых грамадзянаў. Па 30 фотафактах праведзена праверка і гэтыя дэфекты выпраўленыя.

Найбольшую колькасць фотафактаў размясцілі аўтааматары з Мінска — каля 90. І акурат мінскія дарожнікі выправілі больш за палову дэфектаў — 16. На другім месцы дарожныя службы Буда-Кашалёва — 3 выпраўленыя дэфекты.

Цікава параўнаць эфектыўнасць працы праекту ў Расіі, Украіне і Казахстване. Калі ў Беларусі па выніках зваротаў у ДАІ выпраўлена каля 18% зафіксаваных дэфектаў дарожнага пакрыцця, то ў Расіі —каля 24%, ва Украіне — каля 6%, а ў Казахстане — ніводзін з 9 фотавактаў не выклікаў рэакцыі ў адпаведных органах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?