Па выніках візіту беларускай урадавай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам ў В’етнам і М’янму, які завяршыўся 4 снежня, заключана кантрактаў больш чым на $200 млн.

У прыватнасці, па выніках перамоваў з кіраўнікамі гэтых дзяржаў і прадстаўнікамі бізнесу заключаны кантракты на пастаўку калійных угнаенняў, аўтамабільнай тэхнікі, шын і камплектуючых.

«Мы рэалізавалі праграму і дасягнулі нават большых вынікаў, чым разлічвалі», — заявіў Мясніковіч ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

«В'етнам мы разглядаем як стратэгічнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі. І гэта не толькі ў рамках двухбаковых адносінаў, але і па выніках кансультацый у Мытным саюзе і перамоваў з Уладзімірам Пуціным, — дадаў беларускі прэм’ер. — Разглядаецца пытанне аб заключэнні зоны свабоднага гандлю паміж Ветнамам і Мытным саюзам, што значна спросціць многія пытанні ўзаемнага гандлю, таму што праз В'етнам мы зможам працаваць з усімі краінамі АСЕАН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?