Для таго, каб праглядзець новае відэа поп-каралевы Lady Gaga на песню Marry The Night трэба запасацца поп-корнам: кліп нашпігаваны эфектамі і больш падобны на кароткаметражнае кіно даўжынёй у 14 хвілін. Але гэта варта таго!

Новае відэа Lady Gaga вытрымана ў звыклым стылі для спявачкі: дзеянне адбываецца ў псіхбальніцах, вакол — натоўпы фрыкаў, сама Gaga раз за разам цалкам агаляецца, аблівае сябе бензінам і танчыць дзіўныя танцы вакол падпаленых аўтамабіляў. Акрамя гэтага, кліп, як і належыць, насычаны эклектычна-вар'яцкімі ўборамі, нібы з іншых цывілізацый.

«Я вельмі нервавалася ... І цяпер рада падзяліцца з вамі гэтай часткай майго мінулага», — напісала ў сваім Twitter спявачка. Lady Gaga прызнаецца, што гэта — аўтабіяграфічнае відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?