Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі не верыць, што Дзмітрый Канавалаў і Улад Кавалёў здзейснілі тэракт у мінскім метро.

«15 чалавек загінула. Асабіста я не веру, што яны здзейснілі. Навошта рускім хлопцам рабіць тэракт супраць сваіх? Я не бачу ў гэтым сэнсу», — сказаў Жырыноўскі на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае Інтэрфакс.

Палітык адзначыў, што ў Расіі смяротнае пакаранне адменена даўно: «Мы таму і прыбралі смяротнае пакаранне. Расстралялі б, а ён не вінаватыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?