08.02.2007 / 13:36

Пастаў лічыльнік і пыласось па начах 2

Уначы сьвятло будзе каштаваць утрая таньней. Але сьпярша давядзецца купіць лічыльнік даляраў за 70.

Беларускі ўрад вырашыў, што ўдзень, увечары і ўначы электрычнасць будзе каштаваць па‑рознаму. Каб вызначыць кошт на электраэнергію, суткі падзялілі на зоны мінімальных і максімальных нагрузак.

Напрыклад, 1 кілават‑гадзіна таннай электраэнергіі будзе каштаваць каля 75 рублёў, а дарагая — больш за 220, амаль утрая даражэй.

Таннейшай электрычнасць будзе па выхадных і святах. Самым дарагім узімку будзе час з 8 да 11 і з 17 да 20 гадзінаў.

Такім чынам, удзень і ўначы, а таксама ў выхадныя і святы тарыфы будуць зніжаныя ў паўтара разу ў параўнанні з цяперашнімі. А вось у астатні час яны павялічацца ўдвая.

Каб плаціць за электрычнасць па новых правілах, давядзецца купіць за свой кошт электронны шматтарыфны лічыльнік. Каштуе ён прыкладна 50—70 долараў.

0
Halina von Leipzig / Адказаць
08.02.2007 / 17:58
Самае прыкольнае, што сапрауды па начах пыласосиць будуць. Пры агульнавядомай якасьци гукаизаляцыи... А паспаць можна будзе и на працы. Кепская гукаизаляцыя будынкау и у Германии ня рэдкасьць. У маим доме чутно, як сусед знизу кашляе ци размауляе, а суседу чутно, кали я уначы зливаю ваду у сарциры. У нашым старым доме перакрыцьци и лесьвица драуляныя, аутэнтычныя, таму и дом таки. Кали б я ци хто иншы пачау уначы пыласосиць... але мы такога ня робим.
0
S / Адказаць
12.02.2007 / 17:42
"Напомним также, что для перехода на оплату электроэнергии по двухзонным тарифам, потребителю электроэнергии нужно заключить новый договор с энергоснабжающей организацией на снабжение электрической энергией" -- газэта "Недвижимость Белорусии"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру