Мікола Статкевіч у сваім лісце з-за кратаў заклікаў дэмакратычныя партыі стварыць шырокі рух усіх слаёў грамадства, здольны пераламіць сітуацыю ў краіне ў бок дэмакратыі.

«На Плошчы 19 снежня мінулага года было ўхвалена рашэнне аб стварэнні Народнага руху „За вольныя выбары“ і нават абрана яго кіраўніцтва. Гэтае галасаванне дзясяткаў тысячаў прыхільнікаў дэмакратыі валодае на гэты момант найвышэйшай ступенню легітымнасці.

Праўда, некаторыя сябры Рады Руху асудзілі мітынг, на якім яны былі абраныя, і згубілі маральнае права на месца ў Радзе.

Структура Руху не павінна быць цэнтралізаванай. Яго арганізацыі могуць дзейнічаць як аўтаномна, так і скаардынавана разам зь іншымі арганізацыямі. Арганізацыі вылучаюць свае ініцыятывы і каардынуюць дзеяньні праз сеціва», — адзначае Статкевіч у сваім лісьце «Як выйсці з тупіка», апублікаваным на яго пэрсанальным сайце statkevich.org.

Паводле палітвязня, адна з асноўных задачаў руху —

«агітацыя, стварэньне ў грамадзтве атмасфэры пратэсту, пераадоленьне страху». Другая задача — публічныя акцыі.

«Мэта акцый — публічна прадэманстраваць пратэст, прымусіць рэжым выявіць перад усім светам свой брутальны характар», — піша Статкевіч.

Ён прапануе 19 снежня гэтага года, у дзень святога Мікалая, сабрацца ў 18:00 са сьвечкамі каля храмаў у буйных гарадах, а ў 22:00 (час пачатку разгону акцыі 19 сьнежня 2010 года) заклікаць людзей запаліць сьвечкі ў вокнах сваіх кватэр.

«Рада Руху», валодаючы легітымнасцю, можа выступаць ад імя дэмакратычных сілаў Беларусі ў стасунках з рэжымам, замежнымі арганізацыямі і ўрадамі. Рада павінна давесці да замежных партнёраў Беларусі, што крэдыты беларускай уладзе без эканамічных і палітычных рэформ — гэта рабаўніцтва будучых пакаленняў беларусаў дзеля працягу агоніі рэжыму», — піша Статкевіч.

Паводле палітвязня,

дэмакратычныя партыі павінны ўзяць удзел у бліжэйшых парламенцкіх выбарах.

«Пры адсутнасці прагрэсу ў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства задачамі ўдзелу дэмакратычных сіл у парламенцкай кампаніі павінны быць: карыстанне легальнымі магчымасцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзенне скаардынаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэч з выбаршчыкамі, збор доказаў фальсифікацыі выбараў», — адзначае Статкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?