Супрацоўнікамі Першамайскага РУУС Мінска паводле падазрэння ва ўчыненні серыі кватэрных крадзяжоў затрыманы 25-гадовы жыхар Талачына (Віцебская вобласць), раней неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена, што падазроны прыязджаў у сталіцу спецыяльна для ўчынення злачынстваў. Схема была простай:

ён заходзіў у пад’езды, там тузаў за дзвярныя ручкі і, калі дзверы аказваліся незамкнёнымі, учыняў крадзяжы.
Характэрна, што пры ўчыненні крадзяжу гаспадары былі дома (гатавалі на кухні або адпачывалі ў пакоі). Зламыснік стараўся максімальна ціха і хутка сцягнуць што-небудзь з прыхожай і хутка сыходзіў. Здабычай станавіліся жаночыя сумкі, а таксама мабільныя тэлефоны, залатыя ўпрыгажэнні, грошы. Выкрадзеную маёмасць мужчына збываў па заніжаных цэнах выпадковым людзям на вуліцы.

Зараз устаноўлена датычнасць затрыманага да трох крадзяжоў.

Аднак аператыўнікі мяркуюць, што такіх злачынстваў больш, прычым не толькі ў Першамайскім раёне сталіцы.

Дарэчы, апошняй пацярпелай стала 75-гадовая пенсіянерка, якая выйшла, не зачыніўшы дзверы, падыхаць паветрам на вуліцу. Хлопец наўздагад тузануў ручку яе дзвярэй, а калі зразумеў, што ўнутры нікога няма, метадычна стаў абшукваць пакоі, у першую чаргу звяртаючы ўвагу на гэтак званыя патаемныя месцы. У шафе наткнуўся на характэрны скрутак, разгарнуў, там было 1,5 млн. зберажэнняў гаспадыні. Прапажу пажылая жанчына заўважыла толькі праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?