Паводле інфармацыі The Telegraph, у шорт-ліст прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца свету 2011 года (футбол) увайшлі іспанскі паўабаронца «Барселоны» Хаві, аргенцінскі форвард каталонцаў Ліянэль Месі і партугальскі форвард «Рэала» Крыштыяну Раналду. Імя пераможцы будзе названа 9 студзеня 2012 г.

Тады ж будзе абвешчаны і найлепшы трэнер свету з ліку трох кандыдатаў: каталонец Хасэп Гвардыёла («Барселона»), партугалец Жазэ Маўрынью («Рэал») або шатландзец сэр Алекс Фергюсан («Манчэстэр Юнайтэд»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?