«Мы заклікаем карыстальнікаў інтэрнэту ўсяго адзін дзень на тыдзень (а менавіта аўторак) прысвячаць таму, каб падтрымліваць любую камунікацыю ў сеціве толькі на беларускай мове», — пішуць стваральнікі суполкі «Дзень мовы» «Вконтакте».

Іван Катлянік.

Іван Катлянік.

Чаму Днём мовы быў абраны аўторак? Магчыма, таму, што ў яго назве ёсць адметная беларуская літара «ў».

Арганізатары кажуць, што не ставяць за мэту «сабраць мільёны», але іх задача — каб як мага болей людзей сталі выкарыстоўваць мову ў зносінах між сабой. «Нам важна, каб асновай гэтаму стала асабістае рашэнне кожнага», — піша выпускнік БДУІР Іван Катлянік, адзін з стваральнікаў суполкі. Таксама суполка заклікае актыўней ужываць мову ў «паведамленнях, каментарах ды публікацыях», пісаць свае імёны ў сеціве па-беларуску, папаўняць базы беларускамоўных аўдыё і відэа.

«Не ўсе людзі актыўна пішуць «Вконтакте», таму ў дзень беларускай мовы яны могуць перацягнуць на сваю старонку беларускамоўную песню ці відэа, і гэта таксама добра»
, — кажа Іван.

Іван распавёў НН, што ідэя Беларускіх аўторкаў з’явілася, калі зразумеў, што цалкам перавесці карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Вконтакте на беларускую мову пакуль не ўдаецца: «Маім сябрам і іншым карыстальнікам цяжка было ўвесь час размаўляць у сеціве па-беларуску, таму я вырашыў прапанаваць штотыднёвы дзень беларускай мовы. І людзі пачалі падключацца да ідэі».

Паводле словаў Івана,

за тыдзень да суполкі далучылася каля 400 чалавек
: «У групе зараз больш за 1300 чалавек, большасць — гэта «боты», аднак недзе 400 рэальных карыстальнікаў у групы ёсць. Сёння аўторак — учора я павесіў абвестку, што заўтра — дзень мовы. Адгукнулася 20 чалавек, якія «ўпадабалі гэта». Мяркую, што чалавек 50 сёння ўдзельнічаюць у акцыі».

Стваральнікі суполкі раяць

не камплексаваць з нагоды кепскага ведання мовы — пісаць, як умееш
: «Важны сам факт увагі да роднай мовы».

Іван падкрэслівае, што акцыя «не мае ніякай палітычнай афарбоўкі». «

Я вельмі спадзяюся, што нам могуць дапамагчы і афіцыйныя СМІ
, — кажа ён. — Чаму б не? І людзі не будуць баяцца ўступаць у нашую групу.
Калі да канца гэтага месяца ў нас будзе 200 рэальных удзельнкаў, якія ў аўторак будуць пісаць і размаўляць па-беларуску, гэта будзе вельмі добра
».

Іван прадумляе спосабы «раскруткі» ініцыятывы: «Калі я ўбачу пазітыўную дынаміку, то буду купляць банерную рэкламу. Будзем супрацоўнічаць актыўней з беларускамоўнымі суполкамі — зараз працуем з дзвюма».

Стваральнікі не маюць нічога супраць таго, каб сябры суполкі ў аўторкі гаварылі па-беларуску і ў рэальным жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?