05.12.2011 / 17:21

Мову вяртаюць у метро пасля зваротаў грамадзян 43

Зараз ролік пра ўзаемную ветлівасць перазапісваюць па-беларуску.

Інфармацыя пра тое, што ў метро русіфікавалі аб’яву, якая заклікала саступаць месца цяжарным і людзям сталага веку, выклікала ў інтэрнэце гарачае абмеркаванне. Абураныя звужэннем сферы ўжытку мовы інтэрнэт-карыстальнікі прапанавалі збіраць подпісы за вяртанне беларускамоўнай сацыяльнай рэкламы.

Людзі скіроўвалі і індывідуальныя пісьмовыя звароты да кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна. «Мы атрымалі некалькі зваротаў ад грамадзян, — распавёў НН начальнік электрадэпо «Маскоўскае» Андрэй Міхайлоўскі. — Кіраўніцтва разгледзела іх, і было вырашана гэтыя звароты задаволіць. Таму зараз ролік перазапісваюць жаночым голасам, але па-беларуску.

У метро вы зможаце яго пачуць праз тыдзень ці два — пакуль ролік будзе гатовы, і пакуль мы распаўсюдзім фанаграму

Мы заўжды прыслухоўваемся да меркаванняў грамадзян».

Юрась Ускоў

0
Шляхціц Завальня / Адказаць
05.12.2011 / 17:30
Віншую, спадарства! Маленькае, але дасягненьне! Не пакідайма мовы, і дзе-нідзе ды абаронім! Як вернуць, трэ' будзе даслаць удзячнасьць. На добрыя крокі павінна быць падмацаваньне
0
Kus / Адказаць
05.12.2011 / 17:32
Ну, і дзе тут тыя трындзюкі-масоны ад беларушчыны, што нылі пра непапраўнасць і няздольнасць нешта змяніць. Усё можна, але калі вы баіцёся нават з прадавачкамі гаварыць па-беларуску, то не дурыце нармальным беларусам галавы. Наша моц не ў ныцці, а ў дзеянні і прапагандзе НАШАЙ мовы і культуры.
0
1 / Адказаць
05.12.2011 / 17:32
файна!
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру