Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш паабяцаў, што расейская мова ніколі не стане другой дзяржаўнай, пакуль ён на сваёй пасадзе, калі ж гэта адбудзецца, то ён прыгразіў сысці ў адстаўку, паведамляе Газета.ru са спасылкай на РІА Новості.

На мінулым тыдні ў Латвіі была сабраная неабходная колькасць подпісаў грамадзян у падтрымку надання расейскай мове статусу дзяржаўнай.

Замест 154 тысяч 379 подпісаў было сабрана больш за 183 тысяч, неабходных для ўнясення адпаведных паправак у парламент.

«Адзінае, што я магу паабяцаць наконт мовы: пакуль штосьці ў гэтай справе будзе залежаць ад мяне, такога не адбудзецца. А калі адбудзецца, то я пакіну гэтую пасаду», — сказаў прэзідэнт журналістам.

Цэнтральная выбарчая камісія Латвіі 1 лістапада пачала збор подпісаў за наданне расейскай мове статусу другой дзяржаўнай. Збор подпісаў праводзіўся да 30 лістапада на спецыяльных участках на ўсёй тэрыторыі краіны.

Пасля збору подпісаў папраўкі да канстытуцыі аб змене статусу расейскай мовы могуць быць перададзены на разгляд у парламент рэспублікі.

Калі парламент адхіліць папраўкі, будзе праведзены рэферэндум па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?