Ілюстрацыйнае, але мінскае фота, photo.bymedia.net

Ілюстрацыйнае, але мінскае фота, photo.bymedia.net

Крымінальная справа за хуліганства заведзена ў Партызанскім РУУС Мінска ў дачыненні да студэнткі аднаго са сталічных ВНУ.

Трое студэнтак, спачатку выпіўшы на лаўцы, а потым пагуляўшы ў начным клубе, вырашылі працягнуць свята на кватэры ў агульнага знаёмага. Прыехаўшы на таксі па патрэбным адрасе, дзяўчаты, аднак, не змаглі знайсці дарогу да пад’езда. Пабадзяўшыся па двары каля гадзіны, сяброўкі адправілі адну з іх адшукаць неабходны пад’езд.

Апынуўшыся каля суседняга двара, дзяўчына ўбачыла, што на ўездзе ўстаноўлены шлагбаўм. Яна чамусьці вырашыла, што адшукаць патрэбны пад’езд не атрымоўваецца менавіта з-за шлагбаўма, і дзяўчына стала з усяе сілы біць нагамі па ім, патрабуючы прапусціць на дваровую тэрыторыю. Акрамя гэтага, дэбашырка некалькі разоў прыклалася і па прыпаркаваных побач аўтамабілях.

«Канфлікт» чалавека і шлагбаўма працягваўся да тых часоў, пакуль апошні не быў канчаткова зламаны. Але далей студэнтцы прайсці не ўдалося — яе затрымаў міліцэйскі нарад, што прыбыў на месца здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?