Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…

Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Ляксандра вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».

Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.

З тых часоў адзін Ляксандра ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?