Рэвалюцыі робяць рэальныя людзі, а не сацыяльныя сеткі.

Так прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Дуня Міятавіч пракаментавала страх беларускіх уладаў перад сацыяльнымі сеткамі. Яе выступ прагучаў на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ.

Дуня Міятавіч: «Моц інтэрнэту часам перабольшваецца. Я не думаю, што інтэрнэт прыводзіць да рэвалюцый — іх робіць народ. Ён з’яўляецца крыніцай рэвалюцый, і ён выкарыстоўвае тэхніку. Падчас Французскай рэвалюцыі інтэрнэту не было! Таму не трэба перабольшваць магчымасці інтэрнэту. Некаторыя палітыкі спрабуюць казаць аб „рэвалюцыі фэйсбуку“. Гэта не рэвалюцыя фэйсбуку, а рэвалюцыя людзей».

Міятавіч адзначыла, што сёння назвычай важнае пытанне абароны свабоды СМІ. Але яшчэ больш актуальным стала пытанне абароны блогераў ад незадаволенасці ўладаў і розных пераследа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?