07.12.2011 / 12:40

Відэаапытанне тыдня: вы за ці супраць смяротнага пакарання? 99

Смерць за смерць? Ці чалавечае жыццё каштоўнейшае за жаданне помсціць?

Калі сёлета запытваешся людзей на вуліцах горада пра іх меркаванне па праблеме смяротнага пакарання, мінчукі так ці інакш пераходзяць да справы Канавалава-Кавалёва. Прысуд двум хлопцам прымусіў задумацца, наколькі беларусы давяраюць судовай сістэме? Ці лічаць імавернай судовую памылку? Ці папросту хочуць расплаты за перажытае 11 красавіка?

Восенню мінулага года «Наша Ніва» рабіла падобную апытанку на тэму смяротнага пакарання. Тады гаворка была больш гіпатэтычная, без прывязкі да пэўнай судовай справы і канкрэтных абвінавачаных:

А што вы думаеце пра смяротнае пакаранне? Якой мусіць быць вышэйшая мера пакарання злачынцам: імгненная смерць ад кулі ці пажыццёвае зняволенне? І калі казаць не увогуле гіпатэтычна, а пра адкрыты суд над Канавалавым і Кавалёвым: вы ўласна лічыце, што яны заслугоўваюць кулю ад імя Рэспублікі Беларусь ці ўсё ж нейкага іншага прысуду?

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

0
Нико / Адказаць
07.12.2011 / 00:33
Однозначно никакой смертной казни. Если виновны (в чем сомневаюсь) - пожизненное заключение.
0
Адри / Адказаць
07.12.2011 / 00:50
Власть у дураков, они сами же создают это недоверие к себе, да показали бы весь судебный процесс обществу от сихь до сихь! Видимо много не состыковок. Я лично считаю что, стрелять этих хлопцев ненадо, возможно когда смениться власть всплывут подводные камни, и у них будет шанс.
0
Dzianis / Адказаць
07.12.2011 / 00:54
на першым відэа на 1:10 мужык паходу падумаў, што слова "памылка" азначае "памілаванне")) калі судзіць па ягонаму адказу)
Паказаць усе каментары/ 99 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру