Новы графік руху пасажырскіх цягнікоў ўводзіцца на дарогах Еўропы з 11 снежня.

Новым графікам прадугледжана курсіраванне па Беларускай чыгунцы цягніка № 23/24 Масква — Парыж. Разам з тым, адмяняецца курсіраванне цягніка № 13/14 Масква — Берлін, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.

Узімку цягнік № 23/24 Масква — Парыж будзе курсіраваць 3 разы на тыдзень (з Мінска ён будзе адпраўляцца ў панядзелак, чацвер і нядзелю), у летні перыяд — 5 раз у тыдзень (з Мінска адпраўленне — панядзелак, аўторак, чацвер, субота і нядзеля).

Так, 12 снежня з Мінска цягнік адправіцца ў 16:30, а ў Парыж прыбудзе на наступны дзень у 20:31 (шлях у дарозе складзе — 30 гадзін з улікам перамены гадзінных паясоў).

Цягнік ідзе праз Брэст-Беларускі, Варшаву, Познань, Берлін, Гановер, Франкфурт-на-Майне. Прыбудзе ў сталіцу Францыі на Усходні вакзал.

Пакуль сайт Белчыгункі дае цану на месца ў мяккім вагоне — 3 млн 237 тыс. рублёў.

Злётаць з Мінска ў Парыж 13 снежня каштуе ад 174 еўра (абмежаваны эканом), што амаль удвая танней, чым у мяккім вагоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?