Пасля цяжкай і працяглай хваробы памерла Ірына Бугрова — кандыдат філасофскіх навук, вядомы беларускі палітолаг, сацыяльны псіхолаг, спецыяліст у дзейнасці няўрадавых арганізацый.

Як навуковец, яна пакінула пасля сябе выдатную кнігу, што выйшла ў Нямеччыне ў 1998 годзе, «Палітычная культура Беларусі ад Вялікага княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі». Кнігу пра тое, чаго да гэтага часу бракуе нашай краіне.

Ірына Іванаўна была выдатным чалавекам — прыгожая, абаяльная, шырока адукаваная жанчына, сваёй надзвычай светлай усмешкай яна усяляла ўпэўненасць і аптымізм у кожнага, хто кантактаваў з ёй. А ведалі яе многія: значную частку свайго жыцця яна прысвяціла падтрымцы парасткаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Яна не дазваляла зваць сябе па імені і імені па бацьку тым, каго лічыла сябрамі, — толькі Ірай.

Пры ёй сціраліся ўзроставыя і сацыяльныя грані, яна яднала. І гэта пры тым, што яна ўмела быць патрабавальнай і цвёрдай, іранічнай і крытычнай. Гэта аб’ядноўвала Ірыну Іванаўну з яе бліжэйшай сяброўкай — Святланай Андрэеўнай Навумавай, якую яна перажыла не на шмат часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?