Журналіст АНТ Аляксей Міхальчанка, унесены пад №116 у спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС, сёння даваў каментар з Вільні ў эфіры АНТ.
У сваёй праграме «Как есть» («Як ёсць») ён «асвятляў» сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЕ.

Адыёзны вядучы з’едліва адзначыў, што Хілары Клінтан «панаракала» Расіі за несвабодныя выбары, але забыўся агучыць, што Клінтан сказала пра беларускую ўладу. Пра Літву ён іранізаваў, што на ахову сустрэчы АБСЕ тут мабілізавалі ўсіх, хто ўмее трымаць хаця б рагатку.

Але найцікавей — як невыязны Міхальчанка апынуўся ў Літве? Некалькі месяцаў таму ён і рэдактар «Беларускай думкі» Вадзім Гігін звярталіся ў Еўрапейскі суд у Страсбургу з нагоды ўключэння ў спісы невыяздных.

У сюжэце можна бачыць, што Міхальчанка мае акрэдытацыйны бэдж.

Развіццё тэмы — заўтра на nn.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?