Канструкцыя саслізнула на дарогу, пашкодзіла пры гэтым легкавы аўтамабіль, які рухаўся насустрэч.
Аварыя здарылася сёння, а 8.40 пры з’ездзе з Мінскай акружной на Партызанскі праспект. З МАЗа, гружанага жалезабетоннымі плітамі, на праезную частку ўпала одна пліта. У аварыі ніхто не пацярпеў. «Опель» толькі трохі зачапіла. Можна сказаць, што кіроўца нарадзіўся ў кашулі.
«Прычынай здарэння стала тое, што груз не быў замацаваны належным чынам», — заявілі ў ДАІ. Цяпер высвятляецца, ці перавышаў кіроўца дапушчальную хуткасць руху і чаму ён не пераканаўся ў надзейнасці мацавання грузу, паведамілі ў аддзеле Дзяржаўтаінспекцыі Заводскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінска.