Пракуратура Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце раптоўнай смерці ў Столінскім раёне дзевяцігадовага хлопчыка.

Трагедыя здарылася 5 снежня каля 19.00.

Маці хлопчыка прывяла сына ў хату да сваіх бацькоў. Сама пайшла на працу.

Па вяртанні, з сынам пачалі разам рабіць урокі.

Па словах маці, дзіця сказала, што яму кепска і пачало асядаць на фатэлі. Маці на руках панесла сына на ложак.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць хлопчыка. Прыкмет гвалтоўнай смерці хлопчыка не выяўлена.

Па словах родных, цягам дня хлопчык не скардзіўся на дрэннае самаадчуванне, захворванняў таксама ў яго не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?