Умяшанне Нацбанка ў працэсы курсаўтварэння ў 2012 годзе будзе мінімальным, заявіла на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Саўміна старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова.

Інтэрвенцыі Нацбанка будуць мець кропкавы характар і будуць накіраваны на згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу. Стабільнасць курсу ў вызначальнай ступені будзе залежаць ад дасягнення збалансаванасці развіцця эканомікі, падкрэсліла Надзея Ермакова.

Нацбанк не будзе прадастаўляць банкам эмісійныя рэсурсы для фінансавання інвестпраектаў. Рэфінансаванне банкаў будзе ажыццяўляцца выключна на рыначных умовах.

Працэнтная палітыка будзе накіравана, з аднаго боку, на недапушчэнне залішніх тэмпаў росту банкаўскага крэдытавання, з другога — на забеспячэнне рублёвых зберажэнняў. Па меры зніжэння інфляцыі намінальныя працэнтныя стаўкі ў эканоміцы пачнуць зніжацца, адзначыла кіраўнік Нацбанка.

«Грашова-крэдытная палітыка ў наступным годзе будзе накіравана на зніжэнне інфляцыі з дапамогай манетарных інструментаў да 19–22 працэнтаў, — нагадала Надзея Ермакова. — Захаваецца жорсткая грашова-крэдытная палітыка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?