Адвакат былога палітвязня Фёдара Мірзаянава — Александ Галіеў — накіраваў у Вярхоўны суд Беларусі наглядную скаргу на рашэнне Мінскага гарадскога суда, які пакінуў у сіле прысуд суда першай інстанцыі, у выніку якога малады чалавек быў прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Як распавёў «Салідарнасці» дзядзька Фёдара, Сяргей Аніська, яго пляменнік, які выйшаў па амністыі ў верасні з калоніі «Воўчыя Норы», зараз знаходзіцца ў Польшчы, дзе атрымлівае вышэйшую адукацыю.

— Тым не менш, нягледзячы тое, што мы не верым у сілу Закона ў Беларусі, наша сям’я мае намер прайсці ўсе фармальныя судовыя працэдуры для далейшай перадачы ўсяго пакета дакументаў па гэтай крымінальнай справе ў Еўрапейскі Суд, — падсумаваў Сяргей Аніська.

Фёдар Мірзаянаў быў прысуджаны да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?