07.12.2011 / 10:15

За дзіцячы сад бацькі цяпер будуць плаціць удвая болей

Ужо пачынаючы з гэтага месяца.

З 5 снежня бацькі будуць плаціць за харчаванне дзіцяці ў садку ў два разы больш.

Цяпер у яслях, дзе дзеці знаходзяцца 10,5 гадзін, дзеткам ад года да двух гадоў на харчаванне даецца 9010 рублёў (раней - 4580), для дзяцей ад трох да шасці гадоў - 11 430 рублёў (раней - 5930). У садках, дзе дзеці 1-2 гадоў знаходзяцца 12 гадзін, харчаванне ў яслях зараз будзе каштаваць 11.740 рублёў, а для дзетак ад трох да шасці - 14 160 рублёў.

Большую частку сумы будзе аплачваць бюджэт. Бацькам давядзецца даплочваць 40% ад кошту харчавання.

Напрыклад, калі ваша двухгадовае дзіця ходзіць у яслі, дзе знаходзіцца дзесяць з паловай гадзін, то плаціць за яго харчаванне вы будзеце 3604 рублі за адзін дзень

і амаль 80 тысяч у месяц.
А калі пяцігадовае дзіця наведвае 12-гадзінную групу,
то плаціць прыйдзецца 5664 рублі ў дзень і 124 тысячы ў месяц.

- Добра, што павялічылі суму, бо цэны растуць кожны дзень. Зараз у нашым дзіцячым садку меню складзена згодна з нормамі: кожны дзень дзеткі абавязкова ядуць мясную страву, а адзін раз у тыдзень рыбу, - распавялі «Камсамолцы» ў адным з сталічных садкоў. - Але мы даем радзей садавіну і салаты. А зараз можна будзе часцей карміць дзяцей садавінай або даваць часцей катлеты замест сасісак. Цяпер, напрыклад, зефір даем раз у тыдзень. А так можна будзе часцей цешыць дзяцей салодкім.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру