Паводле ўдакладненых звестак, крымінальная справа ў дачыненні да старшыні савета дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнага савета ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова расследуецца ў КДБ Беларусі. Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі і затрымлівалі вядомага беларускага бізнесмена, паведамілі ў праваахоўных органах. Раней паведамлялася, што крымінальная справа, артыкул якой афіцыйна не называецца, расследуецца ў МУС.
Нагадаем, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Шаўцова затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка — пачатку лістапада. Па чутках, падставай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі «Белзамежбуд», якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе выкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя аб гэтым прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а надалей аб скандале праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку.
Шаўцоў уваходзіць у дзясятку найбольш уплывовых беларускіх бізнесменаў. Акрамя будаўніцтва і фінансаў, ён мае актывы ў СП ЗАТ «МАЗ—МАН», ЗП