Малыя Бяседы. Вілейскі павет. З вялікіх даўнейшых бяседскіх лясоў у скорасці астануцца толькі калкі ад сабак бараніцца. З’ядае яго блізкі Прудзянскі тартак. Цяпер пар 50 людзей толькі з пня спушчаюць. Спяшаюцца ўжо купцы… Прыязджаў і ляснічы глянуць на гэтае спусташэнне. Паглядзеў, пацешыўся і паехаў. Адно толькі дзіва: чаму нашаму брату-селяніну і за грошы не дастаць убяседскім лесе сажня дроў? На тое, відаць, панская воля.

«НН». № 49. 1911.

Беларускае сеціва ўсё ж існуе. Агенцтва інтэрнэт-рэкламы mediareklama.com даследуе сацыяльны партрэт беларускага «юзера». Перад Форумам было праведзенае інтэрнэт-апытанне, у якім удзельнічала 3107 карыстальнікаў. Высветлілася, што 73,5% апытаных рэгулярна наведваюць беларускія сайты. З іх 33,1% робяць гэта штодня, і колькасць тых вырасла за апошні год утрая. Значыць, у белнэце ёсць што глядзець.

«НН». № 49. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0