7 снежня 2011 г. у Брусэлі пройдзе экспертная канферэнцыя пад назвай «Трансфармаванне Беларусі: шляхі дасягнення»,
арганізаваная супольнымі намаганнямі навуковага цэнтра «Карнэгі Еўропа», «Офіса за дэмакратычную Беларусь» і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Удзельнікі форуму абмяркуюць палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі ў святле апошніх падзей у краіне. Еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле прапануе сваё бачанне цяперашняй стратэгіі ЕС і прааналізуе яе перспектывы на поспех.

Падчас дзвюх секцыяў вядомыя беларускія і еўрапейскія эксперты, уключаючы дырэктара Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра Паўла Данэйку, старэйшага навуковага супрацоўніка Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзія Мошэса, Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксея Пікуліка, старэйшага даследчыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніса Мельянцова, дырэктара даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандра Чубрыка і эксперта ў эканамічных пытанняў Змітра Крука, а таксама дырэктара сацыялагічнай лабараторыі НОВАК Андрэя Вардамацкага, абмяркуюць палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі і яе ўзаемаадносіны з Расіяй і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?