07.12.2011 / 11:11

Стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў павялічацца да 70% гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 12 снежня 2011 года павышаецца да 45% гадавых з 40%. Адпаведная пастанова нумар 564 ад 6 снежня 2011 года прынята праўленнем Нацыянальнага банка, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Адначасова павялічваюцца працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў да 70% у гадавых у адпаведнасці з пратаколам камітэта па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка ад 6 снежня 2011 года № 53.

Далейшае ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі абумоўлена неабходнасцю замацавання пазітыўных тэндэнцый у плацежным балансе і на валютным рынку краіны, адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі. Акрамя таго, гэта мера дасць магчымасць знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні ў эканоміцы, што стане дадатковым фактарам абмежавання тэмпаў росту цэн.

Нацыянальны банк прадоўжыць адсочваць сітуацыю ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы і прымаць неабходныя рашэнні ў галіне працэнтнай палітыкі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру