Жыхарка вёскі Ліпава, 1958 года нараджэння, была знойдзена мёртвай ва ўласным доме 6 снежня. У жанчыны было мноства сечаных ранаў на галаве.
З такімі ж ранамі ў бальніцу даставілі і 71-гадовую маці забітай. Па дарозе яна памерла.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 37-гадовы жыхар Пінска. Мужчына ўжо быў судзімы за крадзяжы. У пракуратуры Кобрынскага раёна паведамілі, што ён будзе дастаўлены да іх толькі сёння. Таму ніякіх прызнальных паказанняў ён ячшэ не даваў.
Крымінальная справа заведзена па арыкуле 139, ч.2, п.1 (забойства двух і больш асобаў). Караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, альбо пажыццёвым зняволеннем, альбо смяротным пакараннем.