Рэдактара крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага раённая падатковая інспекцыя аштрафавала на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).Журналіста прызналі вінаватым у тым, што ён у дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2009 і 2010 гады не пазначыў даходаў сваёй жонкі. Іх, паводле падаткавікоў, варта было пазначаць як дадатковыя.
Як сцвярджае журналіст, у 2009 годзе і палове
«Гэта пражытковы мінімум, як яны мне патлумачылі, і аплата тэлефоннай сувязі. Запыталіся: „Адкуль гэтыя сродкі?“. Я пісьмова адказаў, што я жыву з жонкай, і даходы гэтыя яе. Іх адказ такі не задаволіў, хаця я ўсё распісаў, як яны патрабавалі, і мне выпісалі штраф. На маё здзіўленне, што ў дэкларацыі няма пазіцыяў пра даходы сямейнікаў і сваякоў мне адказалі, што варта было пазначыць гэта ў пункце „прочие“. Для мяне відавочна, што гэта ўсё робіцца з падказкі ўлады. Гэта ціск з прычыны крытычных матэрыялаў у „Вольным горадзе“, за грамадзянскую пазіцыю маю і маіх паплечнікаў. Падаткавікам сказалі нешта знайсці — яны знайшлі. Канечне, сума 350 тысяч не смяротная, але псіхалагічна мне кажуць: калі й надалей будзеце выступаць, можаце атрымаць штраф і паболей, маўляў, мы сочым за табой, тваімі публікацыямі, за тваёй сям’ёй», тлумачыць пакаранне Сяргей Няроўны.
Дэкларацыю аб даходах і маёмасці падатковая інспекцыя запатрабавала ад Сяргея Няроўнага, як толькі звольнілі з працы яго жонку. Беспрацоўнай яна заставалася два месяцы. Нядаўна ўладкавалася сацыяльным работнікам. Да звальнення больш за дзесяць гадоў адпрацавала педагогам.