Прэзідэнт ЗША Барак Абама мае намер павялічыць штрафы для кампаній з Уол-стрыт, замяшаных у фінансавых махінацыях,
перадае Associated Press. Пра гэта кіраўнік Белага дома абвясціў, выступаючы з праграмнай прамовай перад выбаршчыкамі ў штаце Канзас.

З падобнай ініцыятывай Абама вырашыў выступіць пасля таго, як старшыня Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) Мэры Шапіра звярнулася да банкаўскага камітэта сената ЗША з просьбай даць SEC больш шырокія паўнамоцтвы па накладанні штрафаў на кампаніі і прыватных асоб, якія парушаюць фінансавае заканадаўства. Цяпер штрафы не перавышаюць 150 тыс. даляраў для прыватнай асобы і 725 тыс. для кампаніі за адно парушэнне. Камісія ж мае намер падняць іх да 1 млн і 10 млн адпаведна. Шапіра звярнулася да ўладаў з просьбай аб пашырэнні паўнамоцтваў SEC пасля таго, як нью-ёркскі суд прыпыніў справу аб урэгуляванні канфлікту паміж Citigroup і ўрадам. Банк Citigroup, які абвінавачваецца ў махінацыях з іпатэчнымі каштоўнымі паперамі падчас крызісу 2008 г., павінен быў выплаціць уладам штраф у памеры 285 млн даляраў, аднак суд палічыў памер штрафу недастатковым і прыпыніў працэс. На думку М. Шапіра, існае заканадаўства значна абмяжоўвае SEC і, у прыватнасці, не дазваляе камісіі давесці справу Citigroup да канца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?