07.12.2011 / 11:39

На таргах БВФБ еўра вярнуў сабе страчаныя пазіцыі

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 7 снежня беларускі рубель умацаваў пазіцыі да амерыканскага даляра і расійскага рубля, але аслабеў да еўрапейскай валюты.

Даляр патаннеў на 10 рублёў да 8550 рублёў.

Еўра наадварот падаражэў на 80 рублёў да 11 500 рублёў, вярнуўшыся на ранейшы ўзровень пасля ўчорашняга паслаблення.

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель да 274 беларускіх рублёў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру