Для своечасовага выяўлення вадзіцеляў у стане ап’янення і спынення
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, падчас правядзення акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі наведаюць працоўныя калектывы, дзе нададуць асаблівую ўвагу тлумачэнню адказнасці за кіраванне транспартам у стане ап’янення, спосабам прадухілення выпадкаў нецвярозага ваджэння (выключэнне доступу да ключоў, паведамленне па тэл. 102), дэманстрацыі прафілактычных відэафільмаў з наступствамі такога ваджэння.
Таксама будзе забяспечаны кантроль за фізічным станам удзельнікаў дарожнага руху, у тым ліку і ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, для своечасовага выяўлення і адхілення ад кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцеляў у стане ап’янення.