Для журналіста тэлеканала АНТ Аляксея Міхальчанкі, уключанага ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза, было зроблена выключэнне «ў сувязі з важнасцю» 8-й сесіі Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ, якая праходзіць 6–7 снежня ў Вільні.

Так крыніца ў МЗС Літвы пракаментавала той факт, што неўязны Міхальчанка акрэдытаваны для асвятлення сесіі СМЗС АБСЕ.

Па словах суразмоўцы, з нагоды Міхальчанкі праводзіліся кансультацыі, па выніках якіх было вырашана дазволіць яму прыехаць у Вільню.

Прадстаўнік МЗС удакладніў: фармуючы спісы неўязных,

ЕС пакідае за сабой права ў выключных выпадках дазваляць уезд на сваю тэрыторыю ўключаным у гэтыя спісы асобам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?