08.02.2007 / 20:00

Першы гей у НБА 1

Джон Амічы, які правёў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі пяць сэзонаў, прызнаўся, што ён — гей.

Джон Амічы, які правёў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі пяць сэзонаў (граў у «Кліўленд Кавальерз», «Арланда Мэджык» i «Юта Джаз») прызнаўся, што ён — гей. Падрабязна пра гэта Амічы напісаў у кнізе «Man in the Middle», якая ў найбліжэйшыя выходныя зьявіцца ў продажы.

36‑гадовы Амічы быў ня надта пасьпяховым баскетбалістам. Сам ён прызнаваўся, што ненавідзіць баскетбол. Ставіўся да яго выключна як да надзвычай нуднай працы. «Увесь час толькі трэніроўкі, сон і ежа. Пасьля свайго апошняга матчу тут я спалю свае баскетбольныя красоўкі» — прызнаецца ён.

У свой вольны час Джон працаваў дзіцячым псыхолягам і пісаў вершы, хадзіў у опэру і філярмонію, а таксама займаўся ляндшафтным дызайнам.

Замоўчваць тое, што ён гей, Амічы перастаў пасьля таго, як трапіў у «Юту». Менавіта ў Солт‑Лэйк‑Сіці ён пачаў рэгулярна наведваць гей‑клюбы. Амічы сьцьвярджае, што ў НБА ён не адзін такі, хоць астатнія геі пакуль маўчаць. Ён сам вельмі доўга трымаў гэта ў таямніцы. Аднак спартовы гей‑партал outsports ужо 6 год таму зьмясьціў яго на 6‑м месцы сьпісу найбольш верагодных геяў у НБА.

0
Al / Адказаць
15.06.2007 / 02:38
Вось і малайца.Калі ўжо нашыя беларускія спартоўцы пачнуць жыць у згодзе са сваёй арыентацыяй і не будуць баяцца таго,кім яны ёсьць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру