07.12.2011 / 12:23

Мядзведзеў змясціў у Твітары нецэнзурны запіс пра тых, хто лічыць «Адзіную Расію» «партыяй жулікаў і злодзеяў» дапоўнена 27

У твітары прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў ноч з аўторка на сераду быў апублікаваны нецэнзурны запіс крамлёўскага інтэрнэт-ідэолага Канстанціна Рыкава пра людзей, якія выкарыстоўваюць словазлучэнне «партыя жулікаў і злодзеяў».
На акаўнце Мядзведзева была зробленая перапублікацыя запісу Рыкава і знаходзілася ў твітары прэзідэнта некалькіх хвілін, а затым была выдаленая.

«Сёння стала відавочна, што калі чалавек піша ў блогу словазлучэнне «партыя жулікаў і злодзеяў» ён тупа баран я**ны ў рот:)», — гаворыцца ў запісе Рыкава, які Мядзведзеў размясціў у сябе.

Нягледзячы на тое, што запіс з мікраблогу Мядзведзева быў выдалены, мноства блогераў захавалі яе скрыншот і выклалі яго ў інтэрнэт.

На некалькі хвілін пасля рэтвіту Мядзведзева імя Канстанціна Рыкава трапіла ў сусветныя трэнды Twitter.

Раней у аўторак прэм’ер Уладзімір Пуцін упершыню пракаментаваў выраз «партыя жулікаў і злодзеяў», які зрабіўся крылатым у асяродку праціўнікаў улады і які адносіцца да партыі «Адзіная Расія».

«Вы ведаеце, гэта штампы не канкрэтна палітычнай партыі — вось кажуць, што партыя ўлады — гэта партыя, звязаная з крадзяжом, з карупцыяй. Калі мы ўспомнім савецкія гады — хто тады быў ва ўладзе? Іх усіх называлі злодзеямі і карупцыянерамі», — сказаў Пуцін.

Словазлучэнне «партыя жулікаў і злодзеяў» замацавалася ў дачыненні да «Адзінай Расіі» пасля таго, як блогер Аляксей Навальны ўжыў яго ў эфіры радыёстанцыі «Фінам FM», падкрэсліўшы, што гэта яго ацэначнае меркаванне.

Выраз зрабіўся настолькі папулярным, што нават дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Роберт Шлегель ужыў яго публічна за тры дні да выбараў, выклаўшы ў сваім твітары спасылку на агітацыйны відэаролік «Галасуй за партыю жулікаў і злодзеяў».

Пазней прэс-служба Мядзведева распаўсюдзіла заяву, што публікацыя ў Твітары была тэхнічным збоем і вінаватых пакараюць.

0
Міхал / Адказаць
07.12.2011 / 12:35
Заўжды ведаў, што гэты хлопчык шматкроць худшы за Путанхамона. Той не хаваецца кім ен есьць. А такія як Дзімка і есьць эталон падлаты
0
михась / Адказаць
07.12.2011 / 12:42
KermlinRussia Пeрзидент Роисси Официальный twitter-аккаунт Перзидента Роисси. Дмитрий Анатольевич, вот что значит доверять даже такую легкую работу, как ведение твиттера, пусть и лояльным, но идиотам. класс!!!!
0
вадзіла / Адказаць
07.12.2011 / 12:53
А в палатах московских всегда крепким, ядреным языком выражались. Лавров недавно хорошему тону учил англицкого министра иностранных дел... Вот и Рыков рыкнул как отрыгнул. Баран баранОм. Да еще и тараханый, как оказалось... Эх, раша мать ее!
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру