Грамадства2525

Звольнілі ў дэкрэтным адпачынку? Le diable est dans les détails

Мінскі лінгвістычны: «Можа вярнуцца на працу, абы толькі хацела».

У «Нашу Ніву» звярнуўся муж былой выкладчыцы МДЛУ. Яго жонку Настассю Л., напісаў ён, звольнілі, калі тая была ў дэкрэтным адпачынку. У 2008 Л. скончыла аспірантуру МДЛУ, і яе залічылі ў штат у якасці выкладчыцы на кафедру фанетыкі факультэта французскай мовы. Пры гэтым з дзяўчынай заключылі тэрміновую працоўную дамову на 3 гады.

У 2009 яна пайшла ў планавы адпачынак, які перайшоў у дэкрэтны. Л. планавала глядзець дзіця да мая 2012, пакуль яму не споўніцца 3 гады, а потым выйсці на працу. Але сёлета ў пачатку лістапада з МДЛУ прыйшоў ліст. У ім паведамлялася, што Л. звольнена ў сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнай дамовы.

Начальнік аддзела кадраў Аляксей Пчалінцаў адказаў сям’і Л., што ўсё законна. З Л. была заключаная звычайная працоўная дамова, а не кантракт. Калі б гэта быў кантракт, то яе не маглі б звольніць у часе дэкрэту. У выпадку заключэння кантракту на Анастасію б распаўсюджвалася дзеянне ўказа № 180 ад 12.04.2000 г.

Няўжо нельга было пайсці насустрач маладой спецыялістцы, запыталіся мы ў рэктаркі МДЛУ Наталлі Баранавай. «Мы што, звольнілі Асю?» — здзіўлена запыталася рэктарка ў адказ на наша пытанне. І патэлефанавала дэкану факультэта французскай мовы. Як кажа французская прымаўка, д’ябал — у драбніцы.

Аказалася, каб працягнуць дамову, дзяўчыне досыць было падпісаць адпаведную заяву. Факт у тым, што заява падпісана не была. Вядома, што ў той час Л. разам з мужам знаходзіліся ў Канадзе.

Гэта і стала фармальнай падставай для выдачы начальнікам аддзела кадраў загаду аб звальненні.

Спн. Баранава заверыла карэспандэнтку, калі Л. хоча, рэктарка гатовая з задавальненнем узнавіць яе на працы. Так што яна можа вярнуцца з замежжа на працу ў альма-матэр, абы толькі хацела.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай12

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту20

Мінчука абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з сабакам. Ён расказаў сваю версію6

У Расіі забаранілі продаж кітайскіх канкурэнтаў МАЗа і КамАЗа6

Вырасце памер субсідыі на арганізацыю сваёй справы: хто, колькі і на якіх умовах можа атрымаць грошы на бізнэс1

«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі3

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі1

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай12

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць