07.12.2011 / 13:53

КДБ захавае следчыя функцыі, паралельна са Следчым камітэтам 6

Сёння палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытанні законапраект аб Следчым камітэце.

Нягледзячы на стварэнне новай структуры, «пэўныя катэгорыі крымінальных спраў — злачынствы супраць міру, бяспекі чалавечнасці, шпіянаж, тэрарызм, кантрабанда, здрада дзяржаве, дыверсія, выдаванне дзяржаўнай альбо службовай таямніцы ды іншыя — застаюцца за следчымі Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы генерал Ігнацій Місурагін.

У сувязі са стварэннем Следчага камітэта скасоўваецца следчы апарат у органах Пракуратуры, унутраных справаў і дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Цяпер папярэдняе следства па ўсім крымінальным справам будуць праводзіць толькі следчыя Следчага камітэта і КДБ.

Гэты законапраект накіраваў у палату прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада. 28 лістапада яго ўхвалілі ў першым чытанні, а сёння ў другім. Мяркуецца, што заўтра яго разгледзіць Савет Рэспублікі. Такі тэмп праходжання дакумента тлумачыцца тым, што закон хочуць увесьці ў дзеянне з 1 студзеня 2012 года.

0
Аноним / Адказаць
07.12.2011 / 14:00
Таки да.
0
Анонимоаз / Адказаць
07.12.2011 / 15:09
Пришло время перестать забавляться и шалить в сети. Всем спасибо. Прощайте! P.S. Будьте более терпимы к встречному мнению и дело не в демократических ценностях... Хотя, спорить с оппонентом который думает так же, как и ты - тоже очень интересное и развивающее занятие. Было бы волшебно, если бы модератор сделал мне Рождественский подарок и удалил все мои комментарии с сайта. С уважением, комментатор Анонимоаз.
0
Sas / Адказаць
07.12.2011 / 16:25
Анонимоаз вы не перегрелись случайно? Не лишайте нас ваших волшебных комментов
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру