07.12.2011 / 14:04

У Мінску 10 снежня стартуе «антыпетардная» спецаперацыя 3

Барацьбу з нелегальнымі гандлярамі петардамі і іншай піратэхнікай супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць праводзіць сумесна з калегамі з гарадскіх падраздзяленняў МНС і падатковай інспекцыі.

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, штодзённа на дзяжурства па барацьбе з нелегальнымі «піраманамі» будуць заступаць мабільныя групы з ліку супрацоўнікаў раённых УУС сталіцы і міліцэйскага спецназа.

Пры выяўленні парушэнняў у гэтай сферы вінаватыя могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 8 артыкула 12.17 (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і артыкуле 23.48 (парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, палкімі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У гэтым выпадку ім пагражае штраф. Акрамя гэтага, увесь тавар, канфіскаваны ў падпольнага распаўсюджвальніка піратэхнікі, падлягае наступнаму знішчэнню.

0
Алена / Адказаць
07.12.2011 / 15:20
добра калi штраф, а не расстрэл..
0
Fak / Адказаць
07.12.2011 / 15:38
Борцы, ёпт. Сколько не был на Жданах в том году, каждый раз у самого входа, стоят и хоть бы, что, никого не боятся.
0
Елисей / Адказаць
07.12.2011 / 18:20
Так на Жданинах всё проплочено давно. а вы думали почему там эвакуатор не ездит ниогда?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру