Аб гэтым паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў сёння на прэс-канферэнцыі .

Шэсце адкрые ў сталіцы праграму святкавання Новага года і Каляд.

Арганізатары вырашылі не змяняць у гэтым годзе маршрут шэсця. Мерапрыемства пачнецца ў 12.00 з запальвання агнёў на цэнтральнай ёлцы Мінска на Кастрычніцкай плошчы. Тут жа будзе арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма. Далей шлях казачных персанажаў пройдзе міма будынка Мінаблвыканкама, кансерваторыі і фінішуе каля Палаца спорту.

Чакаецца звыш 700 удзельнікаў супраць 500 у 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?