Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал Севярынец каментуе дыскусіі вакол удзелу ці няўдзелу ў так званых «парламенцкіх выбарах».

«Ніякіх ні парламенцкіх, ні іншых выбараў у Беларусі, на жаль, няма. Ёсць беззаконны рэжым, глыбокі эканамічны крызіс, спроба стварэння новага Савецкага Саюзу „пад Пуціна“ — а выбараў няма. І большасць беларусаў на тое мерапрыемства, якое арганізоўвае Ярмошына, цяпер ужо дакладна не пойдзе. Тым больш, у турме сядзяць палітвязні.

Кандыдаты на такіх „парламенцкіх выбарах“ самі рызыкуюць трапіць за краты ў якасці новых палітычных закладнікаў. Для ўдзелу ў кампаніі 2012 года палітычная абстаноўка павінна быць зусім іншай. Адзінае, што застаецца для беларускіх дэмакратычных сілаў — байкот. Няўжо гэта камусьці яшчэ не зразумела?», — адзначыў ён.

«Дарэчы, параіў бы „шасцёрцы“ дэмакратычных сілаў або прыдумаць прыгожую назву, або ператварыцца, прынамсі, у сямёрку. А то ўжо за апазіцыю зусім няёмка», — падкрэсліў Павел Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?