У чэрвені адбудзецца водная вандроўка па Вяльлі маршрутам экспэдыцыі славутага графа Тышкевіча. Што, дзе, калі вандроўкі.

5 чэрвеня 2007 г. спаўняецца 150 гадоў з часу экспэдыцыі графа Канстанціна Тышкевіча па Вяльлі. Энтузіясты зь Вільні вырашылі гэтым летам наладзіць водную вандроўку маршрутам Тышкевіча. Распачнецца яна 5 чэрвеня з адкрыцьця помніка ў гонар 150-годзьдзя экспэдыцыі К. Тышкевіча ў вёсцы Камена.

Карыстаючыся сучаснымі тэхналёгіямі, у часе экспэдыцыі плянуецца зафіксаваць зьмены на берагах Вяльлі, што адбыліся за 150 гадоў.

Кінадакумэнталіст Вітаўтас Дамашэвічус мае стварыць відэааповед пра эўрарэгіён Вяльлі, які будзе паказаны па эўрапейскіх тэлеканалах. Таксама ў 2007 г. вынікі экспэдыцыі будуць абагуленыя ў асобным выданьні. Да вандроўкі могуць далучыцца ахвочыя.

Чытаць яшчэ

Па неабходную інфармацыю можна зьвяртацца:

Аўдроне Жычкуце (Audronė Žičkutė), тэл.: 8 686 18617, e-mail: [email protected]

Кястуціс Навіцкас (Kęstutis Navickas), тэл.: 8 689 71355, e-mail: [email protected]

Фота з сайту globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0