Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна

Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна

 Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна

Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна

Перапоўнены пасажырскі аўтобус у Гродне трапіў у ДТЗ з-за сардэчнага прыступу ў кіроўцы. Аварыя адбылася сёння, 7 снежня, каля 13.00, паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

У гадзіну пік у цэнтры Гродна, недалёка ад кальцавой на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў — Гарнавых, пасажырскі аўтобус «МАЗ-107» ад’ехаў ад прыпынку і нечакана згубіў кіраванне. Ён перасёк тры спадарожныя паласы руху, знёс радзяляльную агароджу, перасёк тры сустрэчныя паласы і ўрэзаўся ў гаспадарчыя пабудовы на тэрыторыі прыватнага дома.

Кіроўца аўтобуса загінуў. Разам з тым тыповых для ДТЗ траўмаў у яго не зафіксавана. Лекары схільныя лічыць, што падчас руху ў мужчыны адбыўся сардэчны прыступ.

У гадзіну пік аўтобус быў перапоўнены пасажырамі, ніхто з іх не пацярпеў. Па шчаслівай выпадковасці, па шляху некіраванага транспартнага сродку не было іншых машын і пешаходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?