Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў далучыўся да патрабаванняў пратэстоўцаў супраць афіцыйных вынікаў выбараў у Дзярждуму, зараз патрабуючы адмены вынікаў галасавання 4 снежня і правядзення новай выбарчай кампаніі.

Пра гэта Гарбачоў сказаў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс».

«Кіраўніцтва краіны павінна прызнаць, што мелі месца шматлікія фальсіфікацыі і падтасоўкі, і абвешчаныя вынікі не адлюстроўваюць волю выбаршчыкаў… Таму я лічу, дзеючая ўлада павінна прыняць толькі адно рашэнне: ануляваць вынікі выбараў і правесці новыя», — заявіў Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?