07.12.2011 / 20:29

«Касіў Ясь канюшыну» стаў хітом у Польшчы 32

У выкананні папулярнага выканаўцы Генака Лёскі і яго гурту.

Слухаць таксама аўдыё Onet.pl

Ураджэнец Белаазёрска Генак Лёска ў чэрвені гэтага года выйграў польскі музычны конкурс «X Factor», а некалькі тыдняў таму выйшаў яго дыск «Хазардзіста», які складаецца з 12 песняў. «Касіў Ясь канюшыну» (на польскай мове) — сярод іх.

* * *

Генак Лёска нарадзіўся ў 1975 у Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Польшчу. Зарабляў у тым, што граў на вуліцах.

З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоу «Мam Talent». Удзел у тэлешоу «X Factor» на канале TVN стаў для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і трапіў у фінал. Гледачы шляхам смс-галасавання 5 чэрвеня выбралі Геніка Лёску.

nn.by

0
райцэнтр / Адказаць
07.12.2011 / 20:51
і навошта ж вось мову перакручваць))))
0
Рацыя / Адказаць
07.12.2011 / 21:12
Зараз палякі пачнуць даводзіць, што гэта польскі сьпеў, які трохі сьпявалі беларусы. Яны яго, бач вынайшлі й далі сьвету. У іх усё так. Я зь імі месяц таму працаваў, дык усё наўкол у беларусі яны лічаць польскім. Нашы стравы нацыянальнай кухні - польскія, гісторыя Беларусі - частка гісторыі польшчы, якая замусольваецца беларусамі, як нібыта свая ім, беларуская. Нават маё прозьвішча назвалі польскім, а мяне палякам, пра што я ўсяго толькі ня ведаю, бо не было ткаму мне пра гэта расказаць!!!:)) Чыста праўду вам кажу. Хоць сцы ім у вочы!
0
Злой! / Адказаць
07.12.2011 / 21:19
оригинал в 100500 раз лучше! не дослушал и минуты. не зашла ни музыка, ни польский. кстати, близкий язык можно было бы и не трогать - и так от большего понятно.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру